Большая частка насельніцтва Азэрбайджану падтрымала ў ходзе рэфэрэндуму пакет канстытуцыйных рэформаў, сярод якіх падаўжэньне прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў, паказалі экзытполы.
Паводле апытаньняў, каля 90 % жыхароў Азэрбайджану падтрымалі павелічэньне прэзыдэнцкага тэрміну ў краіне зь пяці да сямі гадоў, выказаліся за ўвядзеньне пастоў першага віцэ-прэзыдэнта і віцэ-прэзыдэнта, а таксама за зьняцьце ўзроставых абмежаваньняў для кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта краіны.
Апазыцыя пярэчыць супраць унясеньня гэтых зьменаў у Канстытуцыю, заяўляючы, што гэта прывядзе да ўзмацненьня аўтарытарнага рэжыму праўленьня прэзыдэнта Ільхама Аліева.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1