Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістку абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі, якую яна здымала


Ларыса Шчыракова
Ларыса Шчыракова

21 студзеня сябра БАЖ Ларысу Шчыракову з Гомеля выклікалі позвай у якасьці сьведкі ў Сьветлагорскі райаддзел міліцыі, каб атрымаць тлумачэньні наконт несанкцыянаванага пікета інваліда-вазочніка Юрыя Ляшэнкі — у лістападзе на плошчы перад райвыканкамам ён пратэставаў супраць парушэньня сваіх правоў пры капітальным рамонце дома на вуліцы Леніна, 10.

Інвалід тады не пасьпеў толкам разгарнуць плякат «Стоп беззаконьне!», як на плошчу прымчала хуткая мэдычная дапамога. Інваліда зь ягоным вазком падхапілі людзі ў халатах, пагрузілі ў машыну хуткай дапамогі і замчалі ў раённы шпіталь. Там яму зрабілі некалькі ўколаў, а пасьля мясцовыя міліцыянты склалі ў дачыненьні да Ляшэнкі пратакол за правядзеньне несанкцыянаванага пікета. На падставе міліцэйскага пратаколу раённы суд аштрафаваў інваліда.

Ларыса Шчыракова з апэратарам распавялі ў СМІ пра гвалт над пікетоўцам-інвалідам. Відэасюжэт меў розгалас. У сваю чаргу, міліцыя стала высьвятляць, а ці не дапамагалі журналісты інваліду ладзіць пікет, бо на плошчы яны дапамаглі Ляшэнку перасесьці з аўтамашыны ў інвалідны вазок.

20 студзеня Ларысу Шчыракову наведаў дома і апытаў участковы інспэктар Гомельскага раёну Андрэй Шэйман. А сёньня ў Сьветлагорску маёр Сяргей Андрыеўскі склаў на Шчыракову пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні — удзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Са сьведкі журналістку зрабілі парушальніцай.

Адначасова Шчыракова атрымала позву ў Сьветлагорскі раённы суд, дзе 23 студзеня мае разглядацца адміністрацыйны пратакол, складзены сёньня маёрам міліцыі Андрыеўскім.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG