Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«А потым удвох яны білі мяне па галаве», — арт-мэнэджэр Алег Ларычаў


Алег Ларычаў, архіўнае фота

У Менскай лякарні хуткай дапамогі карэспандэнту Свабоды паведамілі, што арт-мэнаджар, вядомы ў Беларусі праектамі з мураламі, Алег Ларычаў адмовіўся ад шпіталізацыі.

Алег Ларычаў расказаў падрабязнасьці нападу на яго:

— Выходзіў у краму па прадукты. Калі вяртаўся, каля пад’езду стаялі нейкія немясцовыя. Пусьцілі мяне да дамафону. Я набраў нумар кватэры, мне адчынілі дзьверы. Адзін зайшоў у пад’езд, абагнаў мяне. Потым напалі ззаду, выбілі тэлефон з рук, зьбілі пад ногі, я ўпаў. А потым удвох яны білі мяне па галаве. Калі я ачнуўся, я ня бачыў як яны сышлі. Тэлефон і сумка былі на месцы. Падняўся. Мне выклікалі хуткую, а хуткая — міліцыю.

— Вы адмовіліся ад шпіталізацыі...

— Доктар сказаў, што бачных пераломаў няма. Кажа, што нічога гарантаваць ня можа, трэба цягам трох дзён глядзець. Ён прапанаваў шпіталізацыю. Але я падумаў, што калі стане горш, то я сам пад’еду.

— Якія могуць быць матывы нападу?

— Матывы? Напэўна, што мы зараз актыўна асьвятлялі акцыі з постэрамі, выявамі чыноўнікаў. І цяпер у нас быў абвешчаны збор сродкаў на валянтэраў на акцыі з постэрамі, разьмяшчэньне выяваў чыноўнікаў, дэпутатаў і іншых дзяржаўных дзеячаў з подпісамі.

4 красавіка аўтар праекту Signal Алег Ларычаў быў зьбіты ў пад’езьдзе дому двума невядомымі.

Алег Ларычаў — сябра мастацкага праекту Signal і арганізатар фэстывалю манумэнтальнага стрыт-арту Urban Myths. Яго партрэт быў на адным зь білбордаў сэрыі «Я Менск» (вядомай па першых словах «Гэта я...»).

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG