Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвешчана перамір'е. Апазыцыя выставіла Януковічу ультыматум

5 забітых і больш за 300 параненых. Колькасьць ахвяраў расьце. На Майдане абвясьцілі аб пачатку паўстаньня, узводзяць новыя барыкады і чакаюць штурму. Калі Януковіч ня згодзіцца на датэрміновыя выбары, апазыцыя абяцае ісьці ў атаку. Дамоўлена, што пад час перамоваў лідэраў трох апазыцыйных фракцый Вярхоўнай Рады абодва варагуючыя бакі спыняць актыўныя дзеяньні.

02:39 24.1.2014

У некаторых рэгіёнах Украіны апазыцыя захапіла ўрадавыя будынкі


У некалькіх абласных цэнтрах Украіны ў сераду штурмавалі будынкі органаў улады, адбыліся сутычкі з праваахоўнікамі.


У прыватнасьці, у Чаркасах дэманстранты захапілі ўвечары частку будынка, у якой працуюць абласная дзяржадміністрацыя і абласны савет. Тыя, хто нападаў, па паведамленьнях, разбуралі і выкідалі мэблю і абсталяваньне, апісвалі сьцены сваімі лёзунгамі. Пракурор вобласьці заклікаў не парушаць законаў. А па факце блякаваньня будынка і масавых закалотаў пракуратура горада Чаркасы распачала крымінальную справу.

Гэтак жа ў Цярнопалі мітынгоўцы ў сутыкненьнях зь міліцыяй захапілі агульны будынак абласной адміністрацыі і аблсавету. Тут актывісты заклікалі нічога не пашкодзіць. Мясцовы штаб нацыянальнага супраціву заявіў, што «кіраўніцтва бярэ на сябе».

Пракурор вобласьці заклікаў не парушаць законаў і назваў недапушчальнымі дзеяньні дэманстрантаў, а міліцыя адкрыла крымінальную справу па захопе дзяржаўных або грамадзкіх будынкаў або збудаваньняў, паведаміла агенцтва УНІАН.

У Роўна будынак абласной адміністрацыі таксама захапілі дэманстранты. Яны заявілі, што самі будуць адказваць за захаваньне будынка і маёмасьці, але ня маюць намер вызваляць памяшканьне.

Раней сёння ў Львове мітынгоўцы захапілі памяшканьне абласной адміністраціі, які зьяўляюцца часткай будынка абласнога савету, і прымусілі старшыню адміністрацыі Алега Сала напісаць заяву аб адстаўцы, што ён адразу ж абверг.

Аблогу будынка абласной дзяржадміністрацыі ладзілі і ў Івана-Франкоўску, але там спробы людзей прайсьці ўнутар спынілі праваахоўнікі.
Чытаць далей...
02:37 24.1.2014

Клічко і Цягныбок заклікалі пра перамір'е з уладамі

Віталь Клічко
Віталь Клічко

Лідэры партый УДАР Віталь Клічко і «Свабода» Алег Цягныбок, якія сёньня прымалі ўдзел у перамовах у адміністрацыі прэзыдэнта Віктара Януковіча, выступілі пасьля гэтай сустрэчы позна ўвечары перад удзельнікамі супрацьстаяньня на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве.

У прыватнасьці, Клічко заявіў, што апазыцыя дамовілася зь Януковічам спыніць сілавое супрацьстаяньне і адпусьціць усіх затрыманых на Грушэўскага. Паводле яго словаў, прэзыдэнт паабяцаў, што ўсе затрыманыя будуць адпушчаны на працягу трох дзён. Са свайго боку, пратэстоўцы таксама павінны ўстрымлівацца ад ужываньня сілы.

Дэманстранты па-рознаму сустрэлі гэтыя паведамленьні. Радыкальная частка асуджала іх за гэтыя дамоўленасьці і заклікала працягваць «рэвалюцыю».
Чытаць далей...

21:03 23.1.2014

Чаркасцы бяруць штурмам аблдзяржадміністрацыю


20:56 23.1.2014
20:20 23.1.2014

Людзей на Майдане забіла не міліцыя — МУС Украіны


Беларус Міхаіл Жызьнеўскі і армянін Сяргей Нігаян, якія загінулі 22 студзеня ў Кіеве, памерлі ў выніку агнястрэльных ранаў. Такую заяву зрабіў намесьнік начальніка Галоўнага сьледчага ўпраўленьня МУС Украіны Віталь Сакал па выніках экспэртызы целаў забітых.

Сьмерць Сяргея Нігояна наступіла ў выніку раненьняў карцеччу на аснове сплаву свінца. Міхаіл Жызьнеўскі загінуў ад паляўнічай кулі.

«Патроны, якімі нанесеныя цялесныя пашкоджаньні абодвум загінулым, на ўзбраеньні падразьдзяленьняў ведамства не знаходзяцца і міліцыяй не выкарыстоўваюцца. Да таго ж супрацоўнікі міліцыі і ваеннаслужачыя ўнутраных войск, якія нясуць службу па ахове грамадзкага парадку, знаходзяцца там бяз табельнай агнястрэльнай зброі», — пераконвае Сакал.
20:20 23.1.2014

Віцэ-прэзыдэнт Эўрапарлямэнту заклікаў да санкцый супраць украінскіх палітыкаў


Джані Пітэла, віцэ-прэзыдэнт Эўрапэйскага парлямэнту ў чарговы раз заклікаў да санкцый супраць палітыкаў ва Ўкраіне, якія адказныя за рэпрэсіі супраць мітынгоўцаў.

«Тады як ЗША ўжо прадугледзелі санкцыі супраць украінскіх палітыкаў, мы ж (эўрасупольнасьць) стаім убаку і робім выгляд, што назіраем, а ў выніку проста няздольныя заняць канкрэтную пазыцыю», — заявіў Пітэла італьянскаму выданьню La Repubblica.

22 сьнежня стала вядома, што Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША скасаваў візы для некалькіх украінскіх палітыкаў. Паведамляецца, што ЗША разглядаюць магчымасьць увядзеньня іншых санкцый для тых, хто адказны за гвалт над людзьмі.

У той жа час сёньня канцлер Германіі Ангела Мэркель заявіла, што абураная сытуацыяй ва Ўкраіне, а ў прыватнасьці ўхваленымі 16 студзеня законамі, якія пагражаюць грамадзкім свабодам. Аднак канцлер пакуль ня бачыць перадумоваў для ўвядзеньня санкцый.

http://www.radiosvoboda.org/content/article/25238961.html
19:51 23.1.2014

Штаб нацыянальнага супраціву склікае ўсіх на Майдан а 20 гадзіне


Людзей заклікаюць ухваліць сумесныя рашэньні пра далейшыя дзеяньні.

Лідэры апазыцыі знаходзяцца на перамовах з прэзыдэнтам Віктарам Януковічам. На гэтым час на вуліцы Грушэўскай — у месцы найбольш жорсткіх супрацьстаяньняў — працягваецца замірэньне.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG