Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвешчана перамір'е. Апазыцыя выставіла Януковічу ультыматум

5 забітых і больш за 300 параненых. Колькасьць ахвяраў расьце. На Майдане абвясьцілі аб пачатку паўстаньня, узводзяць новыя барыкады і чакаюць штурму. Калі Януковіч ня згодзіцца на датэрміновыя выбары, апазыцыя абяцае ісьці ў атаку. Дамоўлена, што пад час перамоваў лідэраў трох апазыцыйных фракцый Вярхоўнай Рады абодва варагуючыя бакі спыняць актыўныя дзеяньні.


04:14 24.1.2014
03:04 24.1.2014

Міліцыя абяцае не чапаць дэманстрантаў, калі яны сыдуць з Грушэўскага


Міністар унутраных справаў Віталь Захарчанка заявіў у ноч на пятніцу, што, калі прысутныя на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве прымуць прапанову Генэральнай пракуратуры і пакінуць «небясьпечную тэрыторыю», органы ўнутраных спраў не ажыцьцявяць ніякіх захадаў адносна перасьледу гэтых людзей.

«Акрамя таго, гарантую, што міліцыя ня будзе прымаць сілавых дзеяньняў па вызваленьні майдану Незалежнасьці», — цытуе міністра прэс-служба МУС.

Чытаць далей...
03:03 24.1.2014

Брукаванку разьбіраюць на камяні для барыкадаў і зброі

02:43 24.1.2014

Апазыцыя абвясьціла Грушэўскага тэрыторыяй Майдану


Апазыцыя абвясьціла вуліцу Грушэўскага, дзе ад 19 студзеня працягваецца вострае супрацьстаяньне паміж мітынгоўцамі і сілавікамі, тэрыторыяй Майдана. Пра гэта са сцэны галоўнай плошчы сталіцы заявіў лідэр парлямэнцкай фракцыі «Бацькаўшчына» Арсень Яцанюк.

«Рашэньне прынятае. Мы аб’яўляем Грушэўскага тэрыторыяй Майдану, — сказаў Яцанюк. — Ні кроку назад. Я прашу ўсіх — дысцыпліна. Гэта падтрымліваеце? Дакладнае выкананьне загадаў. Гэта падтрымліваецца? Ці пашыраем мы тэрыторыю Майдану? Зьвяртаюся да Андрэя Парубія пашырыць тэрыторыю Майдану».

У чацьвер пасьля перамоваў у адміністрацыі прэзыдэнта апазыцыйныя лідэры, выступаючы перад мітынгоўцамі на Грушэўскага і на майдане Незалежнасьці, заявілі аб дамоўленасьці зь Януковічам аб спыненьні сілавога супрацьстаяньня і вызваленьні ўсіх затрыманых на Грушэўскага. Па словах лідэра «Удару» Віталя Клічко, прэзыдэнт паабяцаў, што ўсіх затрыманых адпусьцяць на працягу трох дзён. Са свайго боку, пратэстоўцы таксама павінны ўстрымлівацца ад ужываньня сілы.

Такую заяву апазыцыі пратэстоўцы ўспрынялі неадназначна. Частка зь іх сустрэла гэта паведамленьне свістам і крыкамі «Ганьба».

Загрузіць яшчэ

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG