Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Правацэнтрысты ўсклалі кветкі і выказалі спачуваньні амбасадарцы Францыі


Прадстаўнікі правацэнтрысцкай кааліцыі ўсклалі кветкі і запалілі зьнічкі каля французкай амбасады ў Менску.

Такім чынам палітыкі ўшанавалі памяць ахвяр учорашняга тэракту ў Ніцы.

У жалобнай акцыі ўзялі ўдзел старшыня АГП Анатоль Лябедзька, намесьнік руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч, сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, прэтэндэнты ў кандыдаты ў дэпутаты ад правацэнтрысцкай кааліцыі Мікалай Казлоў, Вольга Кавалькова і Вольга Маёрава.

Як паведаміў Свабодзе Юрась Губарэвіч, правацэнтрысты наведалі амбасаду, дзе пакінулі супольны запіс у жалобнай кнізе, а таксама сустрэліся з амбасадаркай Францыі Дамінік Газюі і выказалі ёй спачуваньні.

Юрась Губарэвіч, Мікалай Казлоў, Віталь Рымашэўскі і іншыя

Юрась Губарэвіч, Мікалай Казлоў, Віталь Рымашэўскі і іншыя

Анатоль Лябедзька (ў цэнтры)

Анатоль Лябедзька (ў цэнтры)

XS
SM
MD
LG