Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Курс даляра пераваліў за 14 тысяч


Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 9 студзеня курс даляра вырас на 300 рублёў і дасягнуў узроўню 14 060 рублёў — гэта новы абсалютны максымум.

Эўра падаражэў на 330 рублёў — да 16 570.​

Курс куплі ў абменных пунктах вырас да 14250 за даляр, эўра — да 16800.

Ці азначае гэта пачатак паўзучай дэвальвацыі? Меркаваньне выказвае эканаміст Уладзімер Карагін:

«Безумоўна, ідзе дэвальвацыйны працэс. Паколькі мы не ізаляваныя ад сьвету і такі ж працэс адбываецца навокал нас, на асноўных рынках, на якіх працуюць сёньня суб’екты гаспадараньня Беларусі, ад гэтага нікуды не падзецца. Тое, што мае месца ў Расеі, Украіне, Казахстане — зразумела, што гэтыя працэсы наўпрост уплываюць на нас. Таму плаўны ўваход у такія рынкавыя асновы — гэта аб’ектыўная неабходнасьць. Інакш давядзецца тады рабіць вельмі шмат захадаў ручнога рэгуляваньня, што яшчэ больш згубна можа адбіцца на тых жа суб’ектах гаспадараньня. Таму, падкрэсьліваю, гэта проста меншае зло з магчымых».

XS
SM
MD
LG