Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АГП запрашае на талаку ў Курапаты


Курапаты, фота 2014 году
Курапаты, фота 2014 году

16 чэрвеня, у Дзень салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі, а таксама зьніклымі палітыкамі і грамадзкімі дзеячамі, Аб’яднаная грамадзянская партыя запрашае сябраў партыі і сваіх прыхільнікаў узяць удзел у талацэ.

Партыя заклікае зрабіць свой унёсак у захаваньне нацыянальнай памяці, у выратаваньне мэмарыялу.

Урочышча Курапаты — месца масавых расстэлаў і пахаваньняў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.

Валянтэры ініцыятывы «За ўратаваньне Курапатаў» і партыі КХП-БНФ кожны тыдзень прыходзяць у Курапаты, каб надаць годны выгляд гэтаму месцу.

16 чэрвеня, у аўторак, праца пачнецца а 17-й гадзіне і працягнецца прыкладна да 20.00. Збор у Курапатах у канцы алеі крыжоў на вяршыні ўзгорку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG