Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Курапатах зьявілася шыльда ў памяць аб масавай дэпартацыі жыхароў Заходняй Беларусі


У Курапатах прадстаўнікі грамадзкасьці ўсталявалі мэмарыяльную шыльду ў памяць аб масавай дэпартацыі жыхароў Заходняй Беларусі ў 1940 годзе.

На шыльдзе зьмешчаны надпіс: «Памяці жыхароў Заходняй Беларусі, закатаваных НКВД. 1939–1940».

Паводле кандыдата гістарычных навук Ігара Кузьняцова, 13 красавіка 1940 году з тэрыторыі Заходняй Беларусі было дэпартавана каля 130 тыс. чалавек — членаў сем’яў афіцэраў польскай арміі.

«Месца пахаваньня афіцэраў польскай арміі ў Менску невядомае. Вядома, што яны былі дастаўленыя ў Менск, што яны расстраляныя дакладна ў Менску, месца пахаваньня невядомае. Гэта могуць быць Курапаты, Трасьцянец, Лошыца.

Сёлета спаўняецца 75 гадоў ня толькі з часу расстрэлу афіцэраў польскай арміі на тэрыторыі Беларусі, але і масавай дэпартацыі з тэрыторыі Заходняй Беларусі пасьля так званага вызваленчага паходу Чырвонай Арміі 1939 году.

Другая дэпартацыя была 13 красавіка 1940 г. Было выслана ўглыб СССР, гэта ў асноўным неабжытыя раёны Архангельскай вобласьці, Казахстану, Заходняй і Ўсходняй Сыбіры, каля 130 тысяч чалавек. У асноўным гэта былі жанчыны і малалетнія дзеці.

Асьвячэньне

Асьвячэньне

Ад 3 красавіка пачаліся масавыя расстрэлы афіцэраў польскай арміі, і ў гэты ж час праводзіліся арышты сем’яў. Паводле загаду НКВД меркавалася іх выслаць на тэрмін ня менш як тры-пяць гадоў. Гэтая акцыя мела характар генацыду. Гэта была трагедыя беларускага народа.

Гэта было вызваленьне са сьлязамі на вачах. Узьнёсла сустракалі часьці Чырвонай Арміі ў верасьні 1939 году, а зь лютага 1940 году пачаліся масавыя дэпартацыі», — апавёў БелаПАН Ігар Кузьняцоў.​

XS
SM
MD
LG