Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы купляюць беларускае ўсё горш


Архіўнае фота

Архіўнае фота

У Беларусі па выніках першага квартала 2016 году склалася самая нізкая доля продажу беларускіх тавараў з 2008-га — 65,7%. У тым ліку па харчовых таварах — 80,8%, па нехарчовых — 45,8%.

Пра гэта заявіў прэмʼер-міністар краіны Андрэй Кабякоў на пасяджэньні прэзідыюму Савету міністраў у аўторак у Менску, паведамляе прэс-служба ўраду.

«У цэлым мы страцілі 3,2 працэнтнага пункта да аналягічнага пэрыяду мінулага году», — заявіў Кабякоў.

Паводле слоў Кабякова, назіраецца нізкая маркетынгавая, у тым ліку рэклямная актыўнасьць вытворцаў, незацікаўленасьць ва ўдзеле ў цэнавых зьніжках, акцыях, прома-акцыях і іншых мерапрыемствах па прасоўваньні мучных, кандытарскіх вырабаў, карамэлі, алею, кансэрваў для дзіцячага харчаваньня.

XS
SM
MD
LG