Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы кіраўнік Ленінскага раёну Менску


Валеры Кулеш

Валеры Кулеш

Яго вінавацяць у перавышэньні службовых паўнамоцтваў.

Сьледчы камітэт распачаў і расьсьледуе крымінальную справу ў дачыненьні да кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Менску Валерыя Куляша.

Як паведамляе TUT.BY са спысылкай на ўласныя крыніцы, пра затрыманьне Куляша стала вядома яшчэ на мінулым тыдні – кіраўнік раёна адсутнічаў на дзьвюх плянэрках у Менгарвыканкаме, замест яго там быў намесьнік.

Рашэньне аб завядзеньні справы прынятае на падставе праверкі, праведзенай супрацоўнікамі ГУБАЗіК МУС Рэспублікі Беларусь.

Паводле сьледзтва, Кулеш перавысіў службовыя паўнамоцтвы, што пацягнула прычыненьне шкоды аднаму з прадпрыемстваў Менску.

Дзеяньні кіраўніка адміністрацыі кваліфікаваныя сьледствам па ч. 3 арт. 426 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (перавышэньне службовых паўнамоцтваў), у дачыненьні да яго ўжытая мера стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту.

XS
SM
MD
LG