Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кучма заявіў аб немагчымасьці сустрэчы кантактнай групы без кіраўнікоў ДНР і ЛНР


Леанід Кучма
Леанід Кучма

Сустрэча кантактнай групы па ўрэгуляваьнні сытуацыі ў Данбасе магчымая толькі пры ўдзеле кіраўнікоў самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік Аляксандра Захарчанкі і Ігара Платніцкага. Пра гэта ў чацьвер заявіў экс-прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма, перадае «Інтэрфакс».

«Перамовы магчымыя толькі пры ўдзеле Захарчанкі і Платніцкага, якія падпісалі ў верасьні пратакол і мэмарандум у Менску», — сказаў Кучма.

Паводле ягоных слоў, кантактная група сапраўды накіроўвала запрашэньне на сустрэчу ў Менску 16 студзеня, аднак «менавіта Захарчанку і Платніцкаму». Кучма дадаў, што кантактная група ўжо сустракалася з прадстаўнікамі ДНР і ЛНР Дзянісам Пушыліным і Ўладзіславам Дайнэгам, «але яны не ўпаўнаважаны прымаць ніякіх рашэньняў».

Сустрэча трохбаковай кантактнай групы ў Менску можа адбыцца 16 студзеня. Чакаецца, што сустрэча дасьць старт абмеркаваньню пытаньня аб тэрмінах правядзеньня саміту «нармандзкай чацьвёркі» ў Астане пры ўдзеле прэзыдэнтаў Расеі, Украіны, Францыі і Нямеччыны. Першапачаткова меркавалася, што сустрэча на вышэйшым узроўні па Ўкраіне пройдзе ў Астане 15 студзеня.

Сустрэчы трохбаковай кантактнай групы (Украіна, Расея, АБСЭ з удзелам прадстаўнікоў ДНР і ЛНР тройчы праводзіліся ў сталіцы Беларусі. На першых дзьвюх (5 і 19 верасьня 2014 году) былі прынятыя Менскі пратакол і Менскі мэмарандум. Апошняя сустрэча кантактнай групы ў Менску прайшла 24 сьнежня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG