Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сталкеры Свабоды

Наймаладзейшая беларуская раманістка Ксеня Шталянкова: «Літаратурны бізнэс у нас нікому не цікавы»


У дванаццаць яна пачала пісаць свой першы гісторыка-прыгодніцкі раман «Адваротны бок люстра», у шаснаццаць скончыла яго. А потым яшчэ чатыры гады разам з бацькамі шукала выдаўцоў, адначасова ствараючы працяг кнігі, якая прынесла ёй захопленыя водгукі чытачоў ды намінаваньне на некалькі прэміяў. Цяпер яна шукае выдаўцоў другога тома, піша трэці ды вучыцца ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце. У свае дваццаць адзін яна спадзяецца дажыць да часу, калі ў Беларусі зьявіцца літаратурны бізнэс. Наймаладзейшая беларуская аўтарка гістарычнага раману Ксеня Шталянкова — гераіня чарговага выпуску праграмы «Сталкеры Свабоды».

У дванаццаць яна пачала пісаць свой першы гісторыка-прыгодніцкі раман «Адваротны бок люстра», у шаснаццаць скончыла яго. А потым яшчэ чатыры гады разам з бацькамі шукала выдаўцоў, адначасова ствараючы працяг кнігі, якая прынесла ёй захопленыя водгукі чытачоў ды намінаваньне на некалькі прэміяў. Цяпер яна шукае выдаўцоў другога тома, піша трэці ды вучыцца ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце. У свае дваццаць адзін яна спадзяецца дажыць да часу, калі ў Беларусі зьявіцца літаратурны бізнэс. Наймаладзейшая беларуская аўтарка гістарычнага раману Ксеня Шталянкова — гераіня чарговага выпуску праграмы «Сталкеры Свабоды»

«З шасьці гадоў я пісала кароткія апавяданьні пра жывёлак, якія ў нас жылі. А потым вырашыла, што трэба пераходзіць на больш сур’ёзную, маштабную прозу і пачаць з раману.

Мне, відаць, пашанцавала, што ў мяне былі вельмі добрыя настаўнікі гісторыі, дзякуючы якім нельга было не захапіцца гісторыяй. Да таго ж у мяне дома ўсе заўжды любілі чытаць гістарычныя раманы. Тата заўжды купляе розныя энцыкляпэдыі. Гісторыя зрабілася маім хобі. Мне вельмі падабалася чытаць розныя зьвесткі пра мінулае, я вельмі захаплялася Ўладзімерам Арловым і Вітаўтам Чаропкам, і, пэўна, зь іх гістарычнае прозы ў мяне ўзьнікла думка штосьці такое паспрабаваць самой.

Сталкеры Свабоды

«Сталкеры Свабоды» — штотыднёвая праграма нашага Радыё. У ёй мы распавядаем пра людзей, якія сілай сваіх перакананьняў, творчай актыўнасьцю, нязломным аптымізмам, глыбінёю веры ў сваё прадвызначэньне ствараюць уласную тэрыторыю свабоды. Героі праграмы — земляробы і інтэлектуалы, адзінокія маці і шматдзетныя бацькі, спартоўцы і эколягі, невядомыя народныя майстры і выбітныя прафэсійныя мастакі, вольныя вандроўнікі і вязьні турмаў — усе тыя, хто штодзённа расшырае вакол сябе ўласную свабодную прастору да межаў уласнае краіны. Штотыдзень па суботах на нашым сайце — «Сталкеры Свабоды».

Усе выпускі «Сталкераў Свабоды»
Літаратурны бізнэс у нас нікому не цікавы, і аўтарам вельмі складана існаваць у гэтых межах. Заўжды марыцца, што вось я напісала і адразу змагу надрукаваць кнігу, але рэчаіснасьць бывае часам іншая, і трэба думаць, дзе выдацца, і шукаць памочнікаў у гэтым. Я спадзяюся, што мне неўзабаве ўдасца вырашыць гэтае пытаньне. Пэўна ж магу сказаць, што другая кніга ёсьць, над трэцяй працую.

Акрамя асалоды ад самога пісаньня, пасьля выхаду першай кнігі я атрымала вялікую любоў чытачоў. Я гэтага ўвогуле не чакала, бо думала: атрымаецца, не атрымаецца — паглядзім, як будзе. А тут людзям спадабалася. Нават калі каму не спадабалася, усё роўна было цікава даведацца, а чаму не спадабалася. Бо калі б не было розных меркаваньняў, то было б нецікава і складалася б уражаньне, што сама кніга не атрымалася. А тут дэбаты вырастаюць, і гэта было нават дзіўна, але прыемна.
У мае пляны ўваходзіць больш прапрацоўваць падлеткавую і моладзевую тэматыку

У мае пляны ўваходзіць больш прапрацоўваць падлеткавую і моладзевую тэматыку, пісаць творы для гэтай аўдыторыі, але не падлабуньваньне да падлеткаў ці маралізатарства ім. Хачу проста распавядаць пра іх, пра іх пачуцьці. Мне хочацца, каб мае кнігі, з аднаго боку, успрымаліся сур’ёзна, а з другога — каб уражаньне ад іх рабілася лёгкае, прыемнае і сьветлае».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG