Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 27 ліпеня 2016: Гадавіна дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі


Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

У Менску пройдзе чарговая сустрэча трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі ва Ўкраіне.

Актывісты «Маладога фронту» правядуць акцыю да гадавіныпрыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі. Месца правядзеньня: Менск, плошча Незалежнасьці. Пачатак: 08.30.

Пікет, прымеркаваны да гадавіны дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце, на пляцоўцы каля цэнтральнага ўваходу ў менскі ГУМ (праспэкт Незалежнасьці, 21) правядуць Анатоль Лябедзька, Юры Губарэвіч, Віталь Рымашэўскі. Пачатак: 18.00.

На пікеце па зборы подпісаў за вылучэньне Алеся Лагвінца кандыдатам у дэпутаты чакаюцца выступ Лявона Вольскага і пэрформанс Алеся Пушкіна, прымеркаваныя да гадавіны дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце. Месца правядзеньня: Менск, пляцоўка насупраць ГЦ «Максімус». Пачатак: 19.00.

У гісторыі:

1824 — пачалося будаўніцтва Аўгустоўскага каналу, які злучыў басэйны Нёману і Віслы.

Аўгустоўскі канал
Аўгустоўскі канал


1906 — у Менску нарадзіўся Ежы Гедройць, польскі публіцыст, выдавец і рэдактар польскага часопісу «Kultura» ў Парыжы.

1944 — ад нацыстаў вызвалены Беласток, які да вайны належаў Беларусі.

1953 — Скончылася Карэйская вайна — ЗША, КНР, Паўднёвая і Паўночная Карэі падпісалі пагадненьне аб спыненьні баявых дзеяньняў.

1955 — Скончылася акупацыя заходнімі саюзьнікамі Аўстрыі, якая цягнулася з канца Другой сусьветнай вайны.

1990 — Вярхоўны Савет БССР прыняў дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай ССР, якая 25 жніўня наступнага году атрымала канстытуцыйны статус і 19 верасьня таго ж году была дапоўненая палажэньнямі аб дзяржаўнай сымболіцы і назьве.

У памяці:

1903 — памёр Юльян Крачкоўскі, беларускі фалькларыст, этнограф, гісторык і пэдагог, аўтар «Нарысаў быту заходнерускага селяніна» (1869) — першага падрабязнага дасьледаваньня сямейных і каляндарна-аграрных абрадаў беларусаў і выхаваньня іх дзяцей.

1969 — памёр Яўхім Кіпель, беларускі пэдагог, дзяяч беларускай эміграцыі.

Цытата:

«Вярхоўны Савет Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, выяўляючы волю народу Беларускай ССР, усьведамляючы адказнасьць за лёс беларускай нацыі, пацьвярджаючы павагу годнасьці і правоў людзей усіх нацыянальнасьцяў, якія жывуць у Беларускай ССР, сьведчачы павагу да сувэрэнных правоў усіх народаў Саюзу ССР і сьвету, лічачы рэспубліку паўнапраўным і незалежным членам сусьветнага супольніцтва, дзейнічаючы ў адпаведнасьці з прынцыпамі Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека і іншымі агульнапрызнанымі міжнародна-прававымі актамі, урачыста абвяшчае поўны дзяржаўны сувэрэнітэт Беларускай ССР як вяршэнства, самастойнасьць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцнасьць яе законаў, незалежнасьць рэспублікі ў зьнешніх зносінах і заяўляе аб рашучасьці стварыць прававую дзяржаву».

Прэамбула Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай ССР

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG