Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы змогуць паступаць у польскія ВНУ па асобным конкурсе і бясплатна


Варшаўскі ўнівэрсытэт.
Варшаўскі ўнівэрсытэт.

Беларусь і Польшча падпісалі пагадненьне аб супрацоўніцтве ў сфэры адукацыі. Яно прадугледжвае абмен студэнтамі і выкладчыкамі на парытэтных асновах, а таксама стажыроўкі за кошт дзяржавы.

Пра гэта распавёў міністар адукацыі Міхаіл Жураўкоў у «Галоўным эфіры» на «Беларусь 1». Міністар адзначыў, што стажыравацца студэнты ў Польшчы будуць за дзяржаўны кошт.

Акрамя таго, пагадненьне дае права беларусам і палякам паступаць ва ўнівэрсытэты Польшчы і Беларусі на бясплатнай аснове. Студэнты, якія падаюць дакумэнты на навучаньне, ня ўдзельнічаюць у агульным конкурсе абранай імі навучальнай установы. Іх заяўку разгледзяць, а пасьля адпаведная камісія правядзе гутаркі на веданьне прадмета і нацыянальнай мовы.

Колькасьць месцаў для абітурыентаў кожны год будзе вызначацца на сумесным пасяджэньні прадстаўнікоў міністэрстваў адукацыі.

Акрамя гэтага, да 20 студэнтаў, якія навучаюцца на першай і другой ступені ў Беларусі, змогуць працягнуць сваё навучаньне ў Польшчы і вярнуцца назад.

У пагадненьні таксама прапісана, што бакі будуць удасканальваць зьмест школьных падручнікаў гісторыі.

Пра гэта інфармуе партал TUT.BY

Пазьней на нашым сайце больш падрабязная інфармацыя і камэнтар польскага боку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG