Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Крымінальнае чытво» па-беларуску


Квэнтын Тарантына
Квэнтын Тарантына

Квэнтыну Тарантына — 50 гадоў. Прапануем вашай увазе фільм «Крымінальнае чытво» ў беларускім дубляжы.

Квэнтын Джэром Тарантына нарадзіўся 27 сакавіка 1963 у ЗША. Амэрыканскі рэжысэр, сцэнарыст, актор і прадусар. Сусьветную вядомасьць атрымаў пасьля карціны «Крымінальнае чытво» (1994), якая прынесла яму «Залатую пальмавую галіну» Канскага кінафэстывалю, а таксама прэміі «Оскар» і «Залаты глёбус» за найлепшы сцэнар.

Баксёр Бутч падманвае на грошы гангстэра Марсэласа Ўоласа. Каб забіць Бутча, той пасылае двух бандытаў. Яны ўвязваюцца ў прыгоды. У выніку адзін загінае, а другі вырашае завязаць з крыміналам.

«Крымінальнае чытво» — быў перакладзены і агучаны ініцыятывай «Беларускі гальфстрым» у 2008 годзе. Акрамя гэтага, ініцыятыва зрабіла пераклады ўсёй сэрыі мультфільмаў пра Шрэка ды іншыя.

Крымінальнае чытво па-беларуску, відэа з сайту vk.com


Ролі агучвалі:
Рынга — Лявон Вольскі, Яланда — Ганна Вольская, Джулс — Аляксандар Памідораў, Вінцэнт — Піт Паўлаў, Марсэлас — Ігар Варашкевіч, Буч — Аляксей Янукевіч, Лэнс — Ягор Маёрчык, Мія — Людміла Шпілеўская, Зэд — Пётар Жбанаў, Джымі — Юры Баранаў, Вульф — Юры Жыгамонт, Эсмэральда — Вольга Бабак, Фаб’ен — Аляксандра Клімовіч, Маці Буча — Вольга Шастакова, Брэт — Франак Вячорка, Ракель — Вольга Чайчыц, Джодзі — Юля Чорная, Трудзі — Наста Александровіч, трэнэр Буча — Андрусь Ігнатовіч.

Ініцыятарам дубляжу выступіў Франак Вячорка, рэжысэрам Аляксандар Памідораў. Пераклад зрабіў Макс Шчур, а рэдактарамі выступілі Юрась Бушлякоў, Вінцук Вячорка й Пятро Садоўскі. Для перакладу знайшлі больш за 500 лаянак па-беларуску.

Вось некаторыя прыклады лаянкі зь фільму:

«Перастраляць на асьліны сырадой»
«Замачыць гэтага гліста»
«Сраны татаў гадзіньнік» (і цэлая гісторыя зь ім)
«Мяне завуць Вася, а ты ў гаўне і не нарывайся»
«Заткні яму зяпу!»
«Да халеры гаўнюкоў»
«Я што — маскаль, ты дзе — у Омску?»
«К херам сабачым»
«Бляха!»
«Касіць канюшыну»
«Да дупы гонар»
«Касу цыцкамі засланяць»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG