Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дылан не прыедзе ў Стакгольм, але нобэлеўскую прамову напісаў


Нобэлеўскі ляўрэат у літаратуры 2016 году Боб Дылан перадасьць рукапіс сваёй прамовы, якую зачытаюць на цырымоніі ўручэньня прэміі 10 сьнежня, паведаміў Нобэлеўскі камітэт у Твітэры.

Паводле швэдзкага інфармацыйнага агенцтва ТТ, за Дылана прамову прачытае сябра Швэдзкай акадэміі Горас Энгдаль.

На цырымоніі Дылана будзе прадстаўляць амэрыканская сьпявачка Паці Сміт, якая выканае дыланаўскую кампазыцыю «A Hard Rain’s A-Gonna Fall» з 1962 году.

Боб Дылан раней паведаміў, што прымае Нобэлеўскую прэмію і яе грашовы эквівалент, але ня зможа асабіста прысутнічаць на цырымоніі яе ўручэньня ў Стакгольме.

Нобэлеўскія ляўрэаты ў галіне літаратуры не ўпершыню адмаўляюцца асабіста прыехаць на цырымонію ўручэньня. У 2005 годзе ў Стакгольм не прыехаў брытанскі драматург Гаральд Пінтэр, у 2004 годзе — аўстрыйская пісьменьніца Эльфрыда Елінэк, у 1973 годзе — аўстралійскі пісьменьнік Патрык Уайт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG