Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Крамбамбуля» прэзэнтавала лінейку фірмовай «партызанскай» прадукцыі і раздала аўтографы


«Крамбамбуля» Лявона Вольскага прадставіць альбом «Чырвоны штраль» 7 лістапада ў Вільні. Пасьля канцэрту гурт абяцае «сысьці ў лясы». Напярэдадні канцэрту гурт даў аўтограф-сэсію ў менскай краме Symbal.by і прадставіў новыя тавары з сымболікай гурту і альбома.

Паводле слоў Вольскага, «сыход у лясы» значыць, што «Чырвоны штраль» стане апошнім альбомам «Крамбамбулі». Але «ніхто не казаў пра песьні» — маўляў, гурт можа выдаваць песьню-дзьве на год. Канцэртаў у Беларусі не плянуецца, але «калі знойдзецца партызанскі лес», гурт можа разглядзець ідэю падпольнага канцэрту.

Паслухаць новы альбом можна тут, пачытаць адказы Лявона Вольскага на пытаньні чытачоў Свабоды — тут.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG