Лінкі ўнівэрсальнага доступу

17 красавіка на галоўнай плошчы ў Краматорску зьнесьлі помнік Леніну. Гэта адыблося падчас акцыі «Краматорск — гэта Ўкраіна», у якой паводле ацэнак міліцыі бралі ўдзел каля 1,5 тысячы чалавек.

Шэсьце прысьвячалася гадавіне праўкраінскага мітынгу ў захопленым сэпаратыстамі Краматорску, які прайшоў 17 красавіка 2014 году.

Паводле ўкраінскага Інстытуту нацыянальнай памяці, за 2014 год ва Ўкраіне дэмантавалі 504 помнікі Леніну, а застаецца яшчэ больш за 1700. На момант распаду СССР ва Ўкраіне было больш за 5500 такіх помнікаў.

XS
SM
MD
LG