Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кожны 19-ты беларус — на ўліку ў анколягаў


Колькасьць хворых на рак увесь час узрастае — зараз на ўліку ў анколягаў стаіць паўмільёна беларусаў. У 2014 годзе выяўлена 43 210 новых выпадкаў анкалёгіі, а сёлета чакаецца 44 210 выпадкаў. Такія лічбы прывёў 28 студзеня дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру анкалёгіі і мэдыцынскай радыялёгіі імя Аляксандрава Алег Суконка, перадае БелаПАН.

Пры гэтым за апошнія дзесяць гадоў на 12% зьнізілася сьмяротнасьць ад анкалягічных хваробаў. Прафэсар Алег Суконка адзначае, што ў Беларусі разьвіваюцца дасьледаваньні, якія дазваляюць шукаць індывідуальны падыход да лячэньня злаякасных новаўтварэньняў. Ужо ў бліжэйшыя 10-15 гадоў кожнаму анкалягічнаму пацыенту будуць падбіраць такое лячэньне, якое будзе складацца ў адпаведнасьці зь яго малекулярна-генэтычнымі характарыстыкамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG