Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Не для нас ананас. Свабода адсочвае штомесячны рост цэнаў у 2017 годзе на харчы і відовішчы


Глядзець выяву ў высокай якасьці

Радыё Свабода распачынае штомесячны маніторынг цэнаў у Беларусі на самыя неабходныя тавары. У спажывецкі кошык мы ўключылі 7 прадуктаў харчаваньня, а таксама аўтамабільнае паліва, праезд у транспарце і квіток у кінатэатар.

Паводле афіцыйнага прагнозу беларускіх уладаў, інфляцыя за 2017 год мае скласці 9%. МВФ жа прагназуе 12,1%.

Фіксаваць цэны на адны і тыя ж тавары мы будзем у пачатку кожнага месяца на працягу году ў адной і той жа менскай сеткавай краме, якая знаходзіцца ў сярэднім цэнавым сэгмэнце.

У якасьці адзінкі мы будзем браць кіляграм ці літар, але адзначаем, што апошнім часам вадкія прадукты (малако, алей) у Беларусі вытворцы звычайна «недаліваюць» — фасуюць, напрыклад, па 890, 930 грамаў. Пры гэтым візуальна бутэлькі з адным літрам і 930 грамамі выглядаюць аднолькава.

Такім чынам, на пачатку студзеня кіляграм сьвініны (шыйная частка) каштуе 11,99 рублёў. Літар папулярнага ў Беларусі алею расейскай вытворчасьці «Залатая семка» – 2,99 рубля (адзіны гатунак, які прадаваўся ў выбранай намі краме па адным літры). Кіляграм гарадзейскага цукру – 1,69 рубля. Літар малака «Савушкин продукт» тлустасьцю 2,5% — 1,3 рубля. Кіляграм бульбы – 0,38 рубля. Нарэзаны хлеб «Добры», 500 г — 0,91 рубля. Дзясятак яек «Разумны выбар» С-1 – 1,95 рубля.

Літар бэнзіну АІ-95 каштуе 1,19 рубля. Квіток на праезд у наземным транспарце – 0,55 рубля. Квіток у кінатэатар «Беларусь» на навагоднюю камэдыю «Елкі-5» – 5,5 рубля.

Агулам наш кошык тавараў каштаваў у студзені 28,45 рубля.

Паводле афіцыйнага курсу Нацбанку Беларусі 5 студзеня даляр ЗША каштаваў 1,97 беларускага рубля. Такім чынам, у даляравым эквіваленце кошык каштаваў 14,44 даляры.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG