Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Косткі варым, якія сабакам купляюць, наварым булён і ямо»


Як зьмяніліся даходы вашай сям’і з пачатку году — вырасьлі ці зьнізіліся? З чым вы гэта зьвязваеце? Апытаньне ў Горадні.

Першы мужчына: «Заробкі засталіся ранейшымі, але ўсё ж даражэе, а заробкі стаяць на месцы. У мяне? У эквіваленце — тысячу даляраў. Але ў мяне сваё прадпрыемства, я аказваю транспартныя паслугі, можа быць, таму крыху вышэй, але палову забірае машына, адпаведна і заробак пяць-сем мільёнаў самае большае».

Першая жанчына: «Панізіліся. Ня ведаю, што далей будзе. Украіна бушуе, то, можа, вайна будзе. Буяніць, можа да нас прыляціць, чорт яго знае. Якое там мяса? Малако, тварог!»

Другая жанчына: «І ў мяне панізіліся. Косткі варым, якія сабакам купляюць, — наварым булён і ямо».

Трэцяя жанчына: «Ну, пэнсія ж не падвысілася, два мільёны дзьвесьце тысяч, маленькая. Дзеці ёсьць, заробкі ў іх па тры мільёны пяцьсот тысяч, гэта малыя заробкі».

Чацьвёртая жанчына: «Я з Астравецкага раёну. Мы атрымліваем толькі мільён васямсот, вось усе нашы даходы за месяц. У СПК працуем, нічога не зьмянілася».

Пятая жанчына: «Вы выбачайце, канечне, я з Расеі прыехала, я сама з Горадні, нарадзілася тут, але цяпер з Расеі прыехала. З нагоды даходаў тут нічога не магу сказаць. А ў Расеі заробкі на адным месцы стаяць, але ў нас крызіс, усім вядома. У мяне ў далярах будзе да тысячы, я працую ў „Ростэлекаме“».

Шостая жанчына: «Ну канечне панізіліся, працэнтаў на дваццаць. Дзяржаўная ўстанова: гаргаз і падобныя, у іх плаціць няма чым, то ў месяц даюць па пяць-дзесяць дзён за свой кошт».

Сёмая жанчына: «Панізіліся, працэнтаў на пяць, але ўсё роўна заўважна. Пэнсію абяцалі падвысіць да двух мільёнаў пяцісот тысяч, але нават не падвысілі да двух трохсот, як гэта разумець?»

Восьмая жанчына: «Даходы нібы падвысіліся, але й цэны ў краме таксама, таму на тым жа ўзроўні засталіся даходы. Не, рэальна не дабавілі, проста праца стала крышку лепшай, больш аплатнай, я памяняла месца працы на сваім прадпрыемстве, у „Малочным сьвеце“, мы працуем „на поўны рост“, у нас няма праблемаў з працай».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG