Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Корбана і Сяргеева затрымалі за акцыю супраць БТ


Акцыя супраць прапаганды БТ ў Менску

Акцыя супраць прапаганды БТ ў Менску

Як паведаміла Радыё Свабода Вольга Бурневіч, на працягу гадзіны за ўдзел у сённяшняй акцыі супраць прапаганды на БТ былі затрыманыя лідэр моладзевай ініцыятывы «Альтэрнатыва» Алег Корбан і актывіст Уладзімер Сяргееў.

Маладыя людзі дастаўлены ў Партызанскі РУУС Менску. Супрацоўнікі міліцыі не паведамляюць пра далейшы лёс актывістаў.

Сёньня актывісты «Альтэрнатывы» правялі флэшмоб на знак пратэсту супраць прапаганды на дзяржаўным тэлебачаньні.

Яны ўсталявалі на рагу вуліц Няміга і Гарадзкі Вал тэлевізар з выявай лягатыпу Першага беларускага тэлеканалу і расклалі на ім локшыну, таксама раскідалі локшыну навокал.

XS
SM
MD
LG