Зотава паведаміла пра сваё затрыманьне ў Твітэры. «Медиазоне» жонка Дадзіна распавяла, што гэта адбылося пасьля таго, як яна з актывістамі падыйшла да пікетоўца і паспрабавала дапамагчы яму ў размове з паліцыяй. Разам з Зотавай у аддзяленьне павезьлі карэспандэнтку Sota.Vision Аляксандру Агееву і актывіста Сяргея Айнбіндэра. На іх складаюць пратаколы аб пераходзе дарогі ў неналежным месцы.
У аўторак Канстытуцыйны суд Расеі прыступіў да разгляду скаргі Ільдара Дадзіна на артыкул, па якім яго прыгаварылі да двух з паловай гадоў пазбаўленьня волі. Актывіст настойвае, што артыкул 212.1 парушае расійскую канстытуцыю.
Генэральная пракуратура Расеі лічыць, што артыкул аб крымінальнай адказнасьці за неаднаразовае парушэньне правілаў правядзеньня публічных мерапрыемстваў, па якой асуджаны Ільдар Дадзін, не супярэчыць Канстытуцыі.