Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што посьцяць прэзыдэнты ў Фэйсбуку


Украінскі прэзыдэнт Пятро Парашэнка піша і выстаўляе фоткі і відэа ў Фэйсбуку амаль штодня. Адзін з найбольш яркіх апошніх пастоў Парашэнкі – фота Надзеі Саўчанкі ў кабіне прэзыдэнцкага самалёту, калі яна вярталася на ўкраінскім борце нумар адзін з расейскай турмы:


Парашэнка посьціць як інфармацыю пра афіцыйныя візыты, перамовы і дамоўленасьці, так і больш нефармальныя рэчы, як напрыклад допіс пра вышыванку:

Адзін з найбольш актыўных і крэатыўных у ФБ -- былы прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі. (які цяпер таксама працуе ва Ўкраіне кіраўніком адміністрацыі Адэскай вобласьці). Кожны свой пост Саакашвілі выстаўляе на некалькіх мовах – звычайна па-ўкраінску і па-расейску, а часам па-грузінску і па-ангельску:

Саакашвілі адзін зь першых пачаў рабіць жывыя трансьляцыі ў Фэйсбуку. І гэта ня толькі ўключэньні з важных сустрэчаў. Падпісчыкі ягонай старонкі могуць назіраць у рэжыме рэальнага часу, як Саакашвілі, напрыклад, едзе ў аўто на нейкую сустрэчу, могуць чуць, пра што ён гаворыць са сваімі спадарожнікамі. Саакашвілі любіць і пажартаваць у фэйсбуку:

Прыгожымі і добра прадуманымі фотаздымкамі вылучаецца фэйсбучная старонка літоўскай прэзыдэнткі Далі Грыбаўскайце, якая амаль штодня посьціць справаздачы з розных мерапрыемстваў, альбо нагадвае наведнікам Фэйсбуку пра розныя важныя даты і падзеі, такія як, напрыклад, Дзень бацькі:

Альбо яе візыт у Ярданію:

Актыўна практыкуе жывыя ўключэньні ў Фэйсбуку прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда. Напрыклад, напярэдадні інтэрвію ён дае магчымасьць наведнікам ФБ на свае вочы пабачыць падрыхтоўчыя моманты:

Альбо зьвяртаецца да палякаў разам з жонкай:

Вельмі любіць выстаўляць свае фотаздымкі разам з жонкай Івэтай і прэзыдэнт Латвіі Раймандс Вэёніс, амаль кожны другі пост у ягонай стужцы -- разам з першай лэдзі:

Латыскі лідэр амаль штодня прысутны ў Фэйсбуку з пастамі на розныя тэмы – палітыка, спорт, дзеці, музыка. Вось як ён узнагароджвае латыскага кампазытара Райманда Паўлса:

Зваротная сувязь з прэзыдэнтамі праз Фэйсбук фактычна немагчымая. На камэнтары (якіх бывае вельмі шмат) яны звычайна не адказваюць. Паводле экспэртаў, напаўняць стужку ў Фэйсбуку прэзыдэнтам часта дапамагаюць чальцы іх каманды, адказныя за сацыяльныя сеткі. Але тым ня менш эфэкт жывой прысутнасьці прэзыдэнтаў (былых ці дзейных) у Фэйсбуку захоўваецца.

Прэзыдэнты дэмакратычных краінаў з большага актыўна выкарыстоўваць сацыяльныя сеткі для прамоцыі сваёй вонкавай і ўнутранай палітыкі, а таксама дзеля таго, каб быць бліжэй да сваіх грамадзянаў.

Аўтарытарныя лідэры, як, напрыклад, расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін ці беларускі кіраўнік Аляксандар Лукашэнка, з большага адсутнічаюць у сацыяльных сетках. Існуюць створаныя пра іх старонкі, але гэты фармат кардынальна адрозьніваецца ад жывой прысутнасьці ў сеціве лідэраў дэмакратычных краінаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG