Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькі гарадзенцы трацяць на навагодні стол


Наўпроставы лінк


Спадарыня: «Мы пачынаем сьвяты з Калядаў, то, напэўна, 2–3 мільёны трацім, гэта ўлічваючы яшчэ і праваслаўныя Каляды. Але харчы практычна ўсе гатуем сваімі рукамі, бо калі яшчэ гэта ўсё купляць, то я нават не ўяўляю сумы...»

Спадарыня: «Магчыма, мільёна паўтара, бо ўсё трэба купіць. У мяне двое дзяцей, і я з мужам. У нас шмат што ёсьць зь лецішча, а вось мяса, садавіну, цукеркі — усё даводзіцца купляць. А дзеці яшчэ любяць падарункі, а гэта грошы. Таму, калі яшчэ і гэта ўлічыць, то значна болей патрэбна».

Спадар: «Калі занадта не перабольшваць, то ў мільёны два ўкладземся: сходзім у госьці да маёй радні і да жончынай, падарункі дзецям купім, нешта сабе на стол...»

Ягоная жонка: «Я б патраціла значна болей, але, на жаль, не атрымліваецца...»

Спадар: «На Новы год звычайна траціцца палова сямейнага месячнага бюджэту. Калі заробак, да прыкладу, 3 мільёны, то толькі мільён ідзе на стол, ня ўлічваючы падарункаў. А падарункі ўнукам, жонцы — гэта два і болей мільёны...»

Ягоная жонка: «Я ўкладаюся ў гэтыя грошы, бо вымушаная так рабіць, але гэтага замала. Гэта вельмі-вельмі сьціпла. А таго, што хацеў бы, дазволіць сабе ня можаш за гэтыя грошы».

Спадар: «І гэта яшчэ, што мы на пэнсіі і працуем абое. А калі б толькі на адну пэнсію, то наагул нічога не дазволіў бы сабе».

Спадар: «Мы людзі небагатыя, няшмат атрымліваем, але мільёны тры ў нас на сьвяты ідзе. Лічы, ужо патрацілі: добрыя закускі, напоі, цацкі дакупілі на ёлку і сьціплыя падарункі...»

Хлопец: «Будучы студэнтам, я магу дазволіць сабе невялікую суму — прыкладна каля 500 тысяч. Улічваючы памеры стыпэндыі. А ў маім унівэрсытэце стыпэндыя для тых, хто мае больш за 8 балаў, складае 800 тысяч рублёў. Так што гэта большая частка стыпэндыі, і болей я ніяк не магу патраціць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG