Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькі гадоў жывуць на пэнсіі ў розных краінах сьвету. ІНФАГРАФІКА


На канец 2015 году сярэдняя пэнсія ў Беларусі складала 2 839 400 рублёў, альбо каля 153 даляраў ЗША. Жанчыны Беларусі будуць жыць на гэтыя грошы каля 23 год, мужчыны — каля 7 год.

Лукашэнка разглядае тры варыянты падвышэньня пэнсійнага ўзросту: зь цяперашніх 60 і 55 гадоў для мужчын і жанчын — адпаведна да 65 і 60, 63 і 60, альбо 63 і 58 год.

Калі браць прыблізна сёньняшнюю сярэднюю працягласьць жыцьця — 67 гадоў для мужчын і 78 для жанчын, — то выйдзе, што мужчынам скароцяць гады на пэнсіі з 7 да 4 ці 2, жанчынам — з 23 да 20 ці 18. На канец 2015 году сярэдняя пэнсія ў Беларусі складала 2 839 400 рублёў, альбо каля 153 даляраў ЗША.

Свабода паглядзела, колькі гадоў на пэнсіі правядуць у сярэднім жыхары іншых краінаў.

Павялічыць інфаграфіку

Найдаўжэй на пэнсіі пражывуць мужчыны ў Японіі і Сынгапуры. У Японіі на пэнсію выходзяць у 61 год (праўда, да 2025 году пэнсійны ўзрост у Японіі будзе падвышаны да 65 год), а мужчыны там жывуць у сярэднім 80 год. У Сынгапуры на пэнсію ідуць у 62, а жывуць у сярэднім да 81 году. Найменей, нават меней за нуль гадоў, у сярэднім пражывуць на пэнсіі мужчыны Туркмэністану — там пэнсійны ўзрост роўны 62 гадам для мужчын, а сярэдняя працягласьць жыцьця — толькі 61 год.

Рэкорд па гадах на пэнсіі для жанчын — у Кітаі: 27 год. Яго ставяць жанчыны, занятыя ў прамысловасьці, якія выходзяць на пэнсію ў 50 год, жанчыны ж са сфэры паслуг выходзяць на пэнсію ў 55. Працягласьць жыцьця кітаянак — у сярэднім 77 год. Зрэшты, дзяржаўную пэнсію атрымлівае толькі кожны чацьвёрты кітаец адпаведнага веку. Астатніх традыцыйна павінны ўтрымліваць дзеці.

Антырэкорд ставяць жанчыны Пакістана: ідуць на пэнсію ў 60, жывуць да 67.

XS
SM
MD
LG