Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Багданкевіч — 17 500, Чыгір — 30 000. Колькі будзе каштаваць даляр праз год?


Колькі беларускіх рублёў будзе каштаваць адзін даляр 19 сьнежня 2015 году?

Вось як адказалі на гэтае пытаньне сёньня вядомыя ў Беларусі фінансісты і эканамісты:

  • 17 500 — былы старшыня праўленьня Нацбанку Станіслаў Багданкевіч,
  • 20 150 — экспэрт «Лібэральнага клюбу» Антон Болтачка,
  • 20 700 — кіраўнік Цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук,
  • 21 000 — эканаміст Леў Марголін,
  • 30 000 — былы прэм’ер Міхаіл Чыгір.

Такія адказы гэтыя адмыслоўцы далі падчас круглага стала, які праходзіў 5 студзеня ў офісе Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Дата 19 сьнежня ўзятая таму, што менавіта ў гэты дзень 2014 году фактычна адбылася дэвальвацыя беларускага рубля.

Так што цяпер любы чытач Свабоды можа захаваць гэтую інфармацыю ў сябе, а 19 сьнежня 2015 году дазнацца, хто лепшы прагназіст.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG