Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кнігарня «Логвінаў» атрымала дазвол на гандаль кнігамі


Кнігарня «Логвінаў»

Кнігарня «Логвінаў»

Выдавецтва «Логвінаў» атрымала ад Міністэрства інфармацыі дзяржаўную рэгістрацыю ў якасьці распаўсюдніка друкаваных выданьняў. Гэты дакумэнт выдавецтва некалькі разоў спрабавала атрымаць цягам мінулага году, але безвынікова.

Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміў выдавец Ігар Логвінаў.

«Гэта тое, што мы шэсьць разоў падавалі і нам не давалі. Нарэшце нам далі гэтую рэгістрацыю. То бок цяпер мы маем права прадаваць кнігі. Гэта тычыцца таго прадпрыемства, якое было абкладзена штрафамі. Цяпер мы можам далей працаваць легальна. Відаць, ужо не маглі нічога прыдумаць, не было ніякіх памылак. Гэта ж не магло цягнуцца бясконца. Працэдура ж па часе ніяк не абмежаваная, і калі дакумэнты запоўненыя правільна, то яны абавязаныя даць гэтую рэгістрацыю. Проста нарэшце далі дазвол, які мы спрабавалі атрымаць. Перамогай цяжка гэта назваць. Будзем далей працаваць, далей прадаваць кнігі, разьвівацца. То бок мы маем права далей працаваць легальна і рабіць тое, што мы рабілі».

Ігар Логінаў паведаміў, што неабходная сума штрафу сабраная. Да 16 красавіка будзе выплачана першая частка, а да 16 траўня выдавецтва разьлічыцца поўнасьцю.

Эканамічны суд Менску 9 студзеня 2015 году пастанавіў, што за гандаль безь ліцэнзіі «Кнігарня логвінаЎ» павінна заплаціць штраф і вярнуць «незаконны прыбытак». Агулам гэта 967 мільёнаў рублёў. У 2014 годзе кнігарня шэсьць разоў безвынікова спрабавала атрымаць рэгістрацыю на гандаль кнігамі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG