Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сусьветна вядомы «Гарлем Госпэл Хор» выступіць на фэстывалі «Магутны Божа»


Фэстываль адбудзецца з 26 чэрвеня па 3 ліпеня ў Магілёве і пройдзе ў дні сьвяткаваньня 750-годзьдзя горада.

«Гарлем Госпэл хор» лічаць адным з самых значных госпэл-хароў у сьвеце. У свой час ён выступаў у Ватыкане перад Папам Рымскім Янам Паўлам ІІ. Выступленьні праходзілі таксама ў Карнэгі Хол, Мэдзісан Сквэр Гардэн і іншых буйнейшых залах ЗША, Карэі, Францыі, Японіі, Італіі, Вялікабрытаніі і інш, паведамляе catholic.by.

Хор выконвае блюз, джаз і госпэл-сьпірычуэлс. Цэнтральнае месца ў іх рэпэртуары займае музыка госпэл, якая ў значнай ступені аказала ўплыў на джаз, блюз, соул, RNB і іншыя стылі музыкі.

«Гарлем Госпэл Хор» некалькі гадоў таму ўжо быў праездам у Магілёве. Сёлета ж калектыў упершыню выступіць ганаровым госьцем на фэстывалі «Магутны Божа».

Фэстываль «Магутны Божа» праводзіцца з 1993 года і аб’ядноўвае вернікаў розных канфэсій, штогод абіраючы лепшых зь ліку салістаў, харавых і вакальных калектываў. У 2016 годзе ў фэстывалі прынялі ўдзел канкурсанты з 24 краін сьвету.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG