Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калёна з амаль сотні страйкуючых кітайцаў увайшла ў Гомель


Калёна з прыкладна сотні кітайцаў, якія працуюць на будаўніцтве папяровай фабрыкі ў Добрушы, увайшла ў Гомель, перадае гомельскае інтэрнэт-выданьне «Сильные новости».

Па-расейску ніхто з маніфэстантаў не гаворыць. Жэстамі некаторыя зь іх патлумачылі карэспандэнту выданьня, што прычына пратэсту — несвоечасовая альбо няпоўная выплата заробкаў. Куды рухаюцца кітайскія рабочыя, пакуль незразумела. Калёну суправаджае міліцыя. Кітайцы выглядаюць стомленымі і час ад часу робяць прывалы альбо спыняюцца на кароткія нарады.

Калёна кітайскіх працаўнікоў выйшла з Добрушу ў чацьвер раніцай і пешшу дайшла да Гомеля па трасе М-13, што выклікала сур’ёзныя затрымкі ў руху аўтатранспарту. Калёну суправаджалі міліцыя, АМАП, МНС. Паводле інфармацыі некаторых відавочцаў, на перамовы з дэманстрантамі выяжджаў старшыня Гомельскага гарвыканкаму Пётар Кірычэнка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG