Сям'я Дональда Трампа прыбыла ў Вашынгтон у чацьвер. Гэта здымак быў зроблены ля падножжа Мэмарыялу Лінкальна. Яго разьмясьціла на сваёй старонцы ў Твітэры дачка абранага прэзыдэнта Іванка Трамп.
Увечары ў чацьвер у Вашынгтоне адбыўся ўрачысты канцэрт «Make America Great Again» з удзелам сям'і будучага амэрыканскага лідэра.
Ахвочыя мець найлепшыя месцы падчас сёньняшняй інаўгурацыі займалі чаргу ўжо ўначы.
Тым часам пусты Белы Дом чакае новага гаспадара.
Польскі журналіст-міжнароднік Барташ Вэнглярчык паведамляе, што 5 км вуліцаў у Вашынгтоне адрэзаныя грузавымі аўтамабілямі зь пяском. Служба аховы прэзыдэнта баіцца тэрактаў, як у Ніцы і Бэрліне.
А гэта кадры з Капітолію. Сотні журналістаў з усяго сьвету рыхтуюцца да працы. Не забывайцеся, што жывая трансьляцыя з Вашынгтону пачынаецца а 19.00 і на нашым сайце.
Прымаць прысягу Дональду Трампу давядзецца ў вільготнае і халоднае надвор'е.