Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай выдзяляе крэдытаў, колькі мы нават ня просім, — Лукашэнка


Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка назваў Кітай адным з асноўных палітычных, эканамічных і дыпляматычных партнэраў.

Прымаючы з дакладам кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Аляксандра Косінца, ён таксама выказаўся за павелічэньне эфэктыўнасьці ўзаемадзеяньня з Кітаем.

«Мы павінны больш эфэктыўна супрацоўнічаць зь імі. І яны ідуць насустрач, і крэдытных рэсурсаў выдзяляюць практычна столькі, колькі мы нават не просім. Але не заўсёды мы знаходзім дастатковую колькасць эфэктыўных праектаў пад гэтыя крэдыты», — заявіў Лукашэнка.

Напярэдадні Косінец наведаў зь віызтам КНР, дзе абмяркоўвалася падрыхтоўка візыту ў Беларусь старшыні КНР Сі Цзыньпіна, пытаньні супрацоўніцтва і будаўніцтва кітайска-беларускага індустрыяльнага парку.

«Гэта сьведчыць пра тое, што кіраўніцтва Вялікага Кітаю да нас даверліва ставіцца. Мы гэта павінны шанаваць. Усё ж такі гэта краіна, якая сёньня па ўсіх паказчыках вырвалася наперад, і нам пашанцавала, што мы 20 з лішнім гадоў таму пачалі супрацоўніцтва з КНР» , — цытуе БЕЛТА Лукашэнку.

Кіраўнік аналітычнага цэнтру Стратэгія Леанід Заіка ў інтэрвію карэспандэнту Свабоды выказаў меркаваньне, што кітайскія крэдыты — гэта не варыянт для Беларусі:

«Калі я працаваў у Кітаі, то чуў ад кітайскіх таварышаў, што яны могуць паслаць нам сто тысяч альбо мільён ці дзесяць мільёнаў рабочых. Яны гатовыя былі гэта зрабіць. Я ня стаў бы тут на гэту тэму наогул нешта сур’ёзна абмяркоўваць. Мы больш, чым Кітай, валодаем інтэлектуальна прасунутым інжынэрным корпусам, спэцыялістамі, эканамістамі. І гэтага дастаткова, каб Беларусь разьвівалася пасьпяхова і жыла багата. А спадзявацца на кітайцаў — гэта самая апошняя справа. Канечне, у кітайцаў даляраў столькі, што вёдрамі можна цягаць. Але гэта не варыянт для Беларусі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG