Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кітай: Першы за 20 гадоў пратэст супраць цэнзуры ў мэдыях


http://www.youtube.com/embed/BPFjx-0H3GU

Працаўнікі кітайскай газэты «Southern Weekly» распачалі страйк. Журналісты пратэстуюць супраць умяшаньня ўладаў у рэдакцыйную палітыку, — паведамляе Белсат.

Натоўп сабраўся каля офісу выданьня ў горадзе Гуан-Чжоў, сталіцы паўднёвай правінцыі Гуан-Дун — адной з самых багатых у Кітаі.

Падтрымаць журналістаў прыйшлі таксама звычайныя грамадзяне, якія трымалі ў руках плякаты з патрабаваньнем свабоды слова і сьпявалі камуністычны гімн «Інтэрнацыянал». «Калі сёньня мы прамаўчым, што „Southern Weekly“ трапіла ў бяду, то ніхто не абароніць нас, як нешта дрэннае здарыцца з намі. Ува ўсіх нас агульны лёс. Мы павінны ганарыцца кожным, хто сьмела бароніць свае правы, не зважаючы на небясьпеку», — зазначыў адзін з удзельнікаў пратэсту.

Шмат хто з пратэстоўцаў прынёс з сабою хрызантэмы — на знак жалобы па «памерлай» свабодзе слова.


Пратэст разгарэўся праз тыдзень пасьля таго, як рэдакцыя была вымушаная замест віншаваньняў з Новым годам паставіць на паласу хвалебныя артыкулы пра кіроўчую Камуністычную партыю.

Кітайскія інтэрнэт-карыстальнікі заяўляюць таксама пра шырокую цэнзуру ў сеціве. Цяпер у краіне абмежавалі доступ да папулярных сацыяльных парталаў «Facebook» і «Twitter», а таксама да рэсурсу «YouTube».

XS
SM
MD
LG