Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь паставіць у Зымбабвэ абсталяваньне для здабычы дыямэнтаў на 30 млн даляраў


Зымбабвійская дзяржаўная Кансалідаваная алмазная кампанія (ZCDC) у хуткім часе атрымае зь Беларусі абсталяваньне для здабычы дыямэнтаў з кімбэрліту коштам 30 млн даляраў, перадае заяву кіраўніцтва кампаніі зымбабвійская The Herald. У Зымбабвэ чакаюць беларускіх экспэртаў для зборкі абсталяваньня.

Як сьцьвярджае выданьне, гэта адна зь некалькіх дамоваў, у межах якіх Беларусь падтрымлівае вытворчы сэктар Зымбабвэ. У 2014 годзе Зымбабвэ купіла ў Беларусі кар’ерную тэхніку БелАЗ на 12,4 млн даляраў, у іншыя гады экспарт у Зымбабвэ складаў ад 104 тысяч даляраў да 1,26 млн.

Плюс Бэніну, Гвінэі і Буркіна-Фаса, мінус Расеі і Эўропе. З кім і колькі гандлявала Беларусь у 2016 годзе

Зымбабвэ вырашыла нацыяналізаваць здабычу алмазаў у пачатку 2016 году, аб’яднаць кампаніі галіны ў адну — ZCDC. У выніку здабыча каштоўных камянёў упала на 62% праз суды з кампаніямі і шахцёрамі, якія процістаялі рашэньню ўраду. У студзені 2017 году ZCDC вяла перамовы зымбабвійскімі банкамі аб выдачы крэдытаў аб’ёмам да 300 млн даляраў на закупку абсталяваньня.

Нязьменнага з 1980 году прэзыдэнта Зымбабвэ Робэрта Мугабэ кіроўная партыя зноў вылучыла кандыдатам на пасаду кіраўніка гэтай паўднёваафрыканскай краіны. Прэзыдэнцкія выбары ў Зымбабвэ мусяць прайсьці ў 2018 годзе. Робэрту Мугабэ ўжо 92 гады.

«Людзі прагаласуюць за труп Мугабэ, бо любяць свайго прэзыдэнта», — жонка Робэрта Мугабэ

За час кіраўніцтва Мугабэ эканоміка Зымбабвэ вырасла ў абсалютных лічбах, але ўпала ніжэй за ўзровень 1960-х паводле ВУП на душу насельніцтва. Краіна стала адной з найбяднейшых у Афрыцы, а паводле індэкса чалавечага разьвіцьця яна на 155-м са 188 месцаў у сьвеце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG