Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы старшыня Бабруйскага гарвыканкаму


Андрэй Каваленка, архіўнае фота

Андрэй Каваленка, архіўнае фота

Супрацоўнікі ГУБАЗіК па Магілёўскай вобласьці і супрацоўнікі КДБ затрымалі старшыню Бабруйскага гарвыканкаму Андрэя Каваленку.

Яго падазраюць у працяглым атрыманьні хабару ад грамадзянаў і прадстаўнікоў суб’ектаў гаспадараньня ў буйным памеры ў беларускіх рублях і замежнай валюце. Хабар браўся за «рашэньне пытаньняў у ягонай кампэтэнцыі», сьцьвярджаюць праваахоўнікі.

Сьледчы камітэт распачаў крымінальную справу за атрыманьне хабару ў асабліва буйным памеры (ч.3 арт. 430), Каваленку зьмясьцілі ў ізалятары часовага ўтрыманьня.

Каваленка быў прызначаны старшынём Бабруйскага гарвыканкаму ў жніўні 2014 году, да таго працаваў дырэктарам «Быхаўрайводаканалу», намесьнікам начальніка ўпраўленьня ЖКГ Магілёўскага аблвыканкама, першым намесьнікам старшыні Бабруйскага гарвыканкаму, кіраўніком адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Магілёва.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG