Па дадзеных румынскіх СМІ, толькі на мітынг у сталіцы выйшлі 20-30 тысяч чалавек. Акцыю падтрымаў і прэзыдэнт Румыніі Клаўс Ёханіс, назваўшы абурэньне грамадзян «справядлівым». Галоўныя акцыі пратэсту ў Бухарэсьце праходзяць пад сьценамі будынка ўраду і офісу кіруючай Сацыял-дэмакратычнай партыі.
У пачатку новага года ўрад Румыніі абвясьціў аб ініцыятыве памілаваньня зьняволеных, абвінаваўчы прысуд для якіх не перавышае 5 гадоў пазбаўленьня волі. Таксама ўрад плянуе дэкрыміналізаваць правапарушэньні, зьвязаныя са злоўжываньнем уладай, калі шкода бюджэту не перавысіў каля 47500 даляраў.
Праціўнікі такога рашэньня не выключылі, што сярод памілаваных можа быць старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі Румыніі Лівію Драгня, які як раз адбывае двухгадовы ўмоўны тэрмін па абвінавачваньні ў махінацыях на выбарах.