Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Харкаў ачышчаюць ад савецкай сымболікі


Як пішуць мясцовыя жыхары ў сацсетках, камунальнікі пачалі прыбіраць камуністычныя сымбалі з будынку СБУ. Адгэтуль дэмантавалі серп і молат, перадае ТСН.

Герб СССР ужо прыбралі зь мясцовага аддзяленьня МУС.

Акрамя таго, камуністычную сымболіку паздымалі з фасаду Харкаўскага авіяцыйнага заводу.

Пазбаўляцца ад савецкай сымболікі будуць і ў іншых украінскіх гарадах.

Раней Кіеўскі гарсавет прыняў рашэньне, згодна зь якім камуністычную сымболіку на будынках камунальнай уласнасьці тэрытарыяльнай грамады дэмантуюць.

Рашэньнем вызначана, што да камуністычнай сымболікі, якая падлягае дэмантажу, адносяцца любыя выявы галоўнай дзяржаўнай эмблемы былога Савецкага Саюзу — сярпа і молата, а таксама любыя выявы Леніна.

Да 28 чэрвеня складуць сьпіс будынкаў, на якіх разьмешчана камуністычная сымболіка, і распрацуюць графікі яе дэмантажу.

Замест дэмантаваных сымбаляў камунізму будзе ўсталявана дзяржаўная сымболіка Ўкраіны.

XS
SM
MD
LG