Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыйская апазыцыя пачала наступ на войска Асада


Сырыйская ўзброеная апазыцыя абвясьціла пра пачатак наступу на ўрадавыя войскі ў горадзе Алепа. Паўстанцы разьлічваюць прарваць аблогу ўсходняй частцы горада войскамі прэзыдэнта Башара Асада. Пра гэта ў пятніцу паведаміў Сырыйскі цэнтар маніторынгу выкананьня правоў чалавека.

Па інфармацыі праваабаронцаў, паўстанцы выпусьцілі больш за сотню ракет па ваенным аэрадроме на захадзе Алепа, які знаходзіцца пад кантролем урадавага войска. У выніку абстрэлу загінулі ня менш за 15 мірных жыхароў, яшчэ больш за 100 атрымалі раненьні. Як паведамляе Associated Press, у наступе ўдзельнічаюць усе апазыцыйныя групоўкі.

Горад Алепа падзелены на зоны, занятыя сіламі прэзыдэнта Сырыі Башара Асада і атрадамі апазыцыі. Урадавае войска пры падтрымцы расейскай авіяцыі наносіць удары па кантраляваным паўстанцамі раёнах. 20 кастрычніка Расея ўвяла «гуманітарную паўзу», падчас якой Масква і сырыйскі ўрад абавязаліся прыпыніць бамбардзіроўкі. 23 кастрычніка праваабаронцы паведамілі аб аднаўленьні нападаў з паветра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG