Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джон Кэры: Мы будзем меркаваць, ці выконвае Расея свае абавязацельствы, па дзеяньнях, а ня словах


Джон Кэры

Джон Кэры

Вашынгтон гатовы зьмякчыць антырасейскія санкцыі ў выпадку імплемэнтацыі менскіх дамоўленасьцяў. Улады ЗША зьбіраюцца вывучыць пытаньне паслабленьня абмежавальных захадаў у дачыненьні да Масквы ў тым выпадку, калі яна будзе ў поўнай меры выконваць палажэньні менскіх пагадненняў, гаворыцца ў заяве дзяржсакратара ЗША Джона Кэры, апублікаванай у чацьвер.

«Мы ня раз сьцьвярджалі, што ЗША гатовыя разгледзець магчымасьць змякчэньня санкцый у дачыненьні да Расеі, калі яна будзе ў поўным аб’ёме выконваць Менскае пагадненьне, заключанае ў верасьні 2014 году, а таксама сёньняшняе пагадненьне», — адзначыў ён.

Кіраўнік дзяржаўнага дэпартамэнту нагадаў, што выкананьне менскіх дамоўленасьцяў «уключае поўнае спыненьне агню, вызваленьне ўсіх закладнікаў, вывад усіх замежных вайскоўцаў і абсталяваньня з тэрыторыі Ўкраіны, а таксама поўнае аднаўленьне кантролю Ўкраіны над мяжой з РФ.

«Мы меркаваць, ці выконвае Расея і сэпаратысты свае абавязацельствы, па іх дзеяньнях, а ня словах», — сказаў дзяржсакратар ЗША.

XS
SM
MD
LG