Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Двох бабруйскіх пэнсіянэраў аштрафавалі за пікеты ў Менску


Аляксандар Каваленка на пікеце ў траўні

Аляксандар Каваленка на пікеце ў траўні

Суд Бабруйскага раёну і горада Бабруйска аштрафаваў пэнсіянэраў Аляксандра Каваленку і Любоў Санкевіч за правядзеньне несанкцыянаваных акцыяў, перадае БелаПАН.

За адзіночныя пікеты ў сквэры за менскай ратушай кожны зь іх атрымаў штраф у 20 базавых велічыняў (420 дэнамінаваных рублёў, каля 210 даляраў на момант публікацыі).

Каваленка і Санкевіч спрабавалі 12 траўня трапіць на прыём да намесьніка старшыні адміністрацыі Лукашэнкі Валера Міцкевіча. На іх запыты аб правядзеньні пікетаў Менгарвыканкам адказаў адмовай: нібы менш чым у 50 мэтрах ад сквэру знаходзяцца замежныя амбасады. Але яны ўсё роўна выйшлі на пікет.

Каваленка на судзе даказваў з дапамогай мапы, што забарона на пікет з боку Менгарвыканкаму была незаконнай, бо між сквэрам і бліжэйшай амбасадай больш за 50 мэтраў.

У чэрвені Каваленка быў затрыманы па дарозе ў Менск, дзе зьбіраўся правесьці паўторны пікет.

У 2017-м споўніцца дзесяць гадоў, як грамадзяне пэнсійнага веку абʼядналіся ў ініцыятыву «Супраць беззаконьня ў судах і пракуратуры», але дамагаюцца справядлівасьці і дагэтуль.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG