Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Давайце мухі і катлеты разьмяжоўваць», — Ярмошына лічыць канцэрт Вольскага парушэньнем


Лявон Вольскі выступае на зборы подпісаў за Алеся Лагвінца

Канцэрт вядомага музыканта Лявона Вольскага, які прайшоў 27 ліпеня ў сталічным мікрараёне Сухарава ў рамках пікету па зборы подпісаў за вылучэньне кандыдатам у дэпутаты Алеся Лагвінца, быў парушэньнем выбарчага заканадаўства.

Пра гэта заявіла старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына 29 ліпеня на прэс-канфэрэнцыі ў Менску.

«Якія музыкі? Зараз збор подпісаў ідзе, ніякай агітацыі. Ніякіх музыкаў не павінна там быць. А вы кажаце пра тое, што там ужо вялася актыўная перадвыбарная агітацыя. Давайце мухі і катлеты разьмяжоўваць. Збор подпісаў — гэта адно, а музыка, прамовы ў мэгафон доўгія, гучныя — гэта зусім розныя рэчы», — сказала яна, паведамляе БелаПАН.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG