Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхаіл Касьянаў гатовы балятавацца на пасаду прэзыдэнта РФ


Сустаршыня партыі РПР-ПАРНАС Міхаіл Касьянаў заявіў сёньня на зьезьдзе партыі, што гатовы балятавацца на пасаду прэзыдэнта краіны, калі гэтак вырашыць апазыцыйная кааліцыя.

«У любым выпадку, перад прэзыдэнцкімі выбарамі мы правядзем, як і цяпер, праймэрыз і абярэм самага прыстойнага прэтэндэнта», — заявіў Міхаіл Касьянаў, выступаючы перад журналістамі.

5 ліпеня ў Маскве адбываецца зьезд партыі РПР-ПАРНАС.

Сябра кіраўніцтва партыі Вадзім Прохараў заявіў дэлегатам зьезду пра неабходнасьць міжнароднага кантролю за расьсьледаваньнем забойства Барыса Нямцова.

Паводле іншага сябра кіраўніцтва партыі Ільі Яшына, падчас расьсьледаваньня трэба дапытаць кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава.

На зьезьдзе РПР-ПАПРНАС абмяркоўваецца перадвыбарчая плятформа партыі і зьмены ў статут.

XS
SM
MD
LG