Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кастусёва выклікаюць у міліцыю за ўшанаваньне памяці каліноўцаў


Рыгор Кастусёў прамаўляе ў Сьвіслачы на ўшанаваньні герояў паўстаньня 1863 году
Рыгор Кастусёў прамаўляе ў Сьвіслачы на ўшанаваньні герояў паўстаньня 1863 году

Намесьніка старшыні партыі БНФ Рыгора Кастусёва выклікалі ў шклоўскую міліцыю. Палітыка зьбіраюцца дапытаць наконт ягонага ўдзелу ў акцыі ўшанаваньня памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага, якая адбылася 26 кастрычніка ў Сьвіслачы, што на Гарадзеншчыне.

Гэтую акцыю міліцыя кваліфікавала як масавае несанкцыянаванае мерапрыемства. Некалькіх удзельнікаў ужо пакаралі штрафамі. Вядзецца пошук іншых актывістаў, якія бралі ў ёй удзел.

Са слоў Рыгора Кастусёва, у Шклоў даслалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэньня са Сьвіслачы. Фронтавец не хавае таго, што ўшаноўваў разам з паплечнікамі памяць каліноўцаў. Заяўляе, што ня бачыць у акцыі крыміналу.

«Я ў такіх мерапрыемствах удзельнічаў і буду ўдзельнічаць. Міліцыя мяне ня спыніць. Пакараньня я не баюся», — пракамэнтаваў Свабодзе выклік у міліцыю Рыгор Кастусёў.

16 сьнежня а 12 гадзіне палітык мусіць наведаць міліцыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG