Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Каго любіш? Люблю Беларусь». Новы конкурс ад Радыё Свабода


«Каго любіш? Люблю Беларусь». Новы конкурс ад Радыё Свабода

«Каго любіш? Люблю Беларусь». Новы конкурс ад Радыё Свабода

«Каго любіш? Люблю Беларусь». Гэтыя словы былі паролем паўстанцаў Кастуся Каліноўскага. Дашлі патрыятычны малюнак ці здымак — выйграй пляншэт, kindle ці iPod.

Творчы конкурс «Каго любіш? Люблю Беларусь!» прымеркаваны да 175 годзьдзя з дня нараджэньня Кастуся Каліноўскага і 150 годзьдзя ад пачатку паўстаньня 1863–1864 гадоў.

Пачнецца конкурс сёньня, 21 студзеня, у дзень нараджэньня Кастуся Каліноўскага па старым, а вынікі будуць падведзеныя 2 лютага — у гэты дзень Кастусь Каліноўскі нарадзіўся, калі лічыць па новым стылі.

Якія працы мы чакаем?


Арыгінальныя яскравыя нестандартныя крэатыўныя
— дызайны,
— фотаздымкі,
— малюнкі,
— каляжы,
— дэматыватары
— коміксы
на патрыятычную ці гістарычную тэматыку, зьвязаныя з заяўленай тэмай — «Каго любіш? Люблю Беларусь».

Вашыя працы дасылайце:


— на e-mail: radiosvaboda@gmail.com,
— у альбом суполкі Радыё Свабода ў vk: https://vk.com/album-36069860_168685452
— на старонку Радыё Свабода ў фэйсбуку: http://facebook.com/svaboda.org ,
— у твітар з пазнакаю @svaboda,

Прызы пераможцам:


1 месца — Пляншэт Prestigio MultiPad PMP 5080
2 месца — Электронная кніга Amazon Kindle
3 месца —Плэер Apple IPod shuffle 2gb

Кожны ўдзельнік конкурса атрымае ад Радыё Свабода новыя кнігі з сэрыі «Бібліятэка Свабоды».
XS
SM
MD
LG