Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі сэнатар паабяцаў «даць Расеі па азадку» ў 2017 годзе


Амэрыканскі сэнатар Ліндсі Грэм паабяцаў, што будзе дамагацца ўзмацненьня карных захадаў супраць Расеі за яе ўмяшаньне ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША, і заявіў, што «2017 год будзе годам высьпятку па азадку Расеі ў Кангрэсе».

Грэм (рэспубліканец ад Паўднёвай Караліны) выступіў на канфэрэнцыі ў пытаньнях бясьпекі ў Мюнхэне 19 лютага.

У студзені спэцслужбы ЗША апублікавалі даклад, у якім сьцьвярджаюць, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін замовіў «кампанію ўплыву», імкнучыся падарваць веру ў выбарчую сыстэму ЗША і ачарніць кандыдата ад дэмакратаў Гілары Клінтан.

Грэм заявіў, што калі пасьля выбараў палітычная барацьба сьціхне, Кангрэс «будзе рухацца далей, і ў верхняй частцы сьпісу будуць санкцыі супраць Расеі».

Ён спадзяецца, што законапраект, які будзе накладаць дадатковыя санкцыі ў дачыненьні да Расеі «за ўмяшаньне ў нашыя выбары» і «ляжа на стол Трампа», атрымае моцную дзьвюхпартыйную падтрымку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG