Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Картатэка Сталіна» прызнаная «найлепшым адмысловым праектам»


Картатэка Сталіна

Картатэка Сталіна

У Празе названыя пераможцы сакавіцкага конкурсу найлепшых публікацыяў Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа.

Гэта ўзнагарода найбольш цікавым матэрыялам, падрыхтаваным журналістамі Радыё Свабода ў розных краінах. Адным зь пераможцаў сакавіцкага конкурсу — праект Сяргея Дубаўца «Картатэка Сталіна».

Публікацыя імёнаў «Картатэкі Сталіна» распачалася 1 студзеня 2013, і завяршылася 5 сакавіка 2013 г., да 60-годзьдзя з дня сьмерці Сталіна.

На працягу двух месяцаў кожны дзень мы выстаўлялі ў інтэрнэт 1000 лёсаў нашых землякоў, што былі рэпрэсаваныя ў савецкія часы паводле палітычных артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

Агулам — гэта больш за 60 тысяч біяграмаў. Геаграфія — уся Беларусь, за выключэньнем Гарадзенскай і Гомельскай абласьцей.

У сьпісе «Картатэкі Сталіна» вы можаце знайсьці імёны сваіх сваякоў і продкаў.

Сярод іншых пераможцаў — асьвятленьне пратэстаў у Баку (Азэрбайджан) , публікацыя пра выкраданьне чэскіх жанчынаў у Пакістане і відэасюжэт Вольгі Логінавай «Вырасьціць Джулію» пра сыбірскую дзяўчынку, удачкаваную амэрыканцамі

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG