Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека павіншаваў «Вясну» з 20-годзьдзем


Карым Лахіджы (Karim Lahidji)
Карым Лахіджы (Karim Lahidji)

Прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека (FIDH) Карым Лахіджы накіраваў Праваабарончаму цэнтру «Вясна» віншаваньне з 20-гадовым юбілеем.

«За 20 гадоў „Вясна“ прайшла шлях ад валянтэрскага руху да прафэсійнай, моцнай і паважанай праваабарончай арганізацыі, ня страціўшы пры гэтым ні сваёй прынцыповасьці, ні бескарысьлівай уцягнутасьці сваіх сябраў у справу змаганьня за правы чалавека.

Мы ведаем, што гэты шлях быў цяжкі, але больш ганаровай за ўсе шматлікія ўзнагароды, якімі па праву ганарыцца калектыў „Вясны“, застаецца ўдзячнасьць многіх сотняў грамадзянаў Беларусі, якія атрымалі дапамогу і падтрымку ад яго супрацоўнікаў», — піша Карым Лахіджы.

«Вясну» прынялі ў FIDH у 2004 годзе, менш чым праз год пасьля таго, як улады яе фармальна ліквідавалі. Першым у гісторыі Фэдэрацыі віцэ-прэзыдэнтам FIDH з рэгіёну Ўсходняй Эўропы стаў кіраўнік ПЦ «Вясна» Алесь Бяляцкі.

«У наступныя гады мы разам змагаліся за правы чалавека ў Беларусі, праводзілі сэмінары і форумы (уключна з апошнім Форумам праваабаронцаў, які прайшоў у самой Беларусі ў 2004 годзе), дасьледчыя міжнародныя місіі, змагаліся за вызваленьне палітычных зьняволеных на ўсіх даступных нам узроўнях, — гаворыцца ў віншаваньні. — У тыя цяжкія гады, тры гады зьняволеньня стваральніка і кіраўніка арганізацыі, калі трэба было змагацца і за правы чалавека ў адзін з самых складаных і рэпрэсіўных пэрыядаў у гісторыі сучаснай Беларусі, і за свайго сябра і кіраўніка, „Вясна“ паказала стойкасьць і вытрымку. Яна выйшла з гэтага выпрабаваньня з высока паднятай галавой, ня зьнізіўшы тэмпаў сваёй працы, не зьмяніўшы пазыцыі, і ўсе сябры гэтага слаўнага экіпажа засталіся на сваіх пасадах. У першую чаргу менавіта дзякуючы іх намаганьням „Вясна“ працягнула сваю дзейнасьць, а Алесь выйшаў на волю».

20 траўня Праваабарончы цэнтар «Вясна» ладзіць у Менску вечарыну з нагоды свайго 20-годзьдзя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG