Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Караткевіч зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты


Тацяна Караткевіч, архіўнае фота
Тацяна Караткевіч, архіўнае фота

Сустаршыня кампаніі «Гавары праўду» Тацяна Караткевіч таксама зарэгістраваная кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Кастрычніцкай акрузе № 97 Менска. Такое рашэньне прыняла акруговая выбарчая камісія.

Па словах спадарыні Караткевіч, у камісіі не было прэтэнзіяў да сабраных подпісаў у падтрымку вылучэньня кандыдатам у дэпутаты. Але пры гэтым узьнікла пытаньне аб датэрміновай агітацыі – маўляў, у камісію паступіла адпаведная заява:

«На самой справе гэта была абвестка, якую я выкарыстала, каб сабраць каманду – на падʼездах мы разьвешвалі абвесткі з заклікам да людзей увайсьці ў ініцыятыўную групу, – тлумачыць Тацяна Караткевіч. — Гэта ня быў раздатачны матэрыял».

Затое ў найбліжэйшых плянах, як кажа кандыдатка ў прэзыдэнты на мінулагодніх прэзыдэнцкіх выбарах, – правядзеньне актыўнай агітацыйнай кампаніі.

Сёньня ў якасьці кандыдата ў дэпутаты быў зарэгістраваны яшчэ адзін кіраўнік кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў. Абодва прэтэндэнты выступаюць з агульнай стратэгіяй «мірных пераменаў» і адзіным пасланьнем да выбаршчыкаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG