У заяве рэдакцыі гаворыцца, што яна не атрымлівала ад уладаў ніякіх паведамленьняў, папярэджаньняў і патрабаваньняў.
Кіраўніцтва ўкраінскага выданьня мяркуе, што абмежаваньне доступу да сайта адбылося не па рашэньні «Роскомнадзора», а па сакрэтнай забароне ўладаў. І цяпер крымскія правайдэры імітуюць памылку недаступнасьці сайта.
Рэдакцыя «Гістарычнай праўды» лічыць, што такія дзеяньні абмяжоўваюць свабоду слова і права свабоднага доступу да інфармацыі. Выданьне зьвяртаецца да праваабаронцаў з просьбай паўплываць на расейскія ўлады для зьняцьця ўсіх абмежаваньняў для доступу да сайта «Гістарычнай праўды» у анэксаваным Расеяй Крыме.
З 1 жніўня на тэрыторыі Крыма часткова заблякаваны сайт «Крым.Реалии». Доступ да сайту абмежавалі шэраг інтэрнэт-правайдэраў. У АБСЭ выказалі занепакоенасьць парушэньнем правоў карыстальнікаў на атрыманьне і распаўсюд інфармацыі ў Інтэрнэце.